ТЫ́РСА ДЭ МАЛІ́НА [Tirso de Molina; сапр.Тэльес (Tellez) Габрыэль; 1571 ці каля 1583, Мадрыд — 12.3.1648],
іспанскі драматург. Вучыўся ва ун-це Алькала-дэ-Энарэс. Быў манахам. Аўтар каля 400 п’ес (зберагліся 80), у якіх прадоўжыў традыцыі Лопэ дэ Вэгі, асабліва ў жанры «камедыі плашча і шпагі», падрыхтаваў з’яўленне рэліг.-філас. драмы барока. Найб. вядомыя яго камедыі «Дон Хіль Зялёныя штаны» (1635), «Набожная Марта» (1636); драма «Севільскі свавольнік, або Каменны госць» (1630; першая літ. апрацоўка нар. падання пра Дона Жуана, якая стала першакрыніцай наступных інтэрпрэтацый); гіст. драмы «Разважнасць жанчыны» (1634), «Антона Гарсія» (1635); рэліг.-філас. драмы на біблейскія і агіяграфічныя сюжэты «Помста Фамары» (1627), «Асуджаны за недахоп веры» (1635). На бел. сцэне ставіліся спектаклі: «Дон Хіль Зялёныя штаны» (1970, Брэсцкі абл.драм.т-р), «Раўнівая да сябе самой» (1979, Бел.т-р імя Я.Коласа; 1984, Гродзенскі абл.драм.т-р).
Тв.:
Рус.пер. — Комедии. Т. 1—2. М., 1969;
Толедские виллы. М., 1972.
Літ.:
Балашов Н.И. Тирсо де Молина // История всемирной литературы. М., 1985. Т. 3.